Концерт Лешека Можджера и Кирилла Кедука

Включить Январь 20, 2018
Категории: Концерты
Хиты: 101

Время: 19:00

Стоимость: 12-15 руб.

КЛАСIКА I ДЖАЗ прагучаць 20 студзеня ў Канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. На сцэне сустрэнуцца два яскравых салicта - легенда сусветнага джаза польскі пiяніст Лешак МОЖДЖЭР i знакамiты беларускi пiяніст-вiртуоз Кiрыл КЕДУК. Музыкаў будзе суправаджаць Мiнскi моладзевы камерны аркестр. У канцэрце таксама прыме ўдзел вядомы беларускi скрыпач, лаўрэат мiжнародных конкурсаў Павел Бацян.

Шэдэўры класічнай музыкі – Канцэрт для фартэпiяна з аркестрам №1 Ф. Шапэна, Арыя з Сюiты №3 Рэ мажор I. С. Баха, – пераплятуцца з джазавмi iмправiзацыямi Л. Можджэра. У завяршэннi артысты выканаюць знакаміты твор В. Лютаслаўскага “Варыяцыi на тэму Паганiнi” для двух фартэпiяна з аркестрам i ўдарнымi iнструментамi.

Падзея адбудзецца пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне i Польскага Інстытута ў Мінску. Галоўны партнёр канцэрта – кампанiя “ATLAS” (Польшча).

Лешак МОЖДЖЭР

Музыказнаўца Д. Пёнткоўскі пісаў пра джазмэна: “Лешак Можджэр ажыццявіў у польскім джазе ментальную і стылістычную рэвалюцыю... Непаўторныя джазавыя фразы і складаныя імправізацыі, мелодыку стандартаў і вытанчанасць кампазіцыі джазмэн апрануў у строй спецыфічнага джаза, які стаў пульсуючым экспрэсіяй "Джазам Лешака Можджэра"”.

Лешак МОЖДЖЭР – адна з самых яркіх з’яваў польскай джазавай музыкі апошніх дзесяцігоддзяў. Сусветнай славы піяніст, адважны эксперыментатар і арыгінальны творца, якога адрознівае ўласная музычная мова.

Багатая дыскаграфія Л. Можджэра налічвае больш за сто альбомаў з запісамі як сваіх ўласных праектаў, так і рэалізаваных сумесна з выдатнымі музыкамі. Піяніст супрацоўнічае з сусветнымі знакамітасцямі – Дэвідам Гілмарам, Нанай Васконселос, Маркусам Мілерам, Джонам Скофілдам, Джо Лаванам, Танам Дунам, Пэтам Мэціні, Адамам Маковічам (Makowicz vs Możdżer: At The Carnegie Hall 2004). Альбом "Impressions On Chopin” (1999 г.) стаў канонам сярод запісаў, натхнёных творчасцю геніяльнага польскага кампазітара. З вядомым польскім кампазітарам Янам Качмарэкам Лешэк Можджэр рэалізаваў запіс узнагароджанага Оскарам саўндтрэка да фільму “Finding Neverland” (“Чароўная краіна”, 2004г.), а таксама сумесны альбом “Kaczmarek by Możdżer”.

Найбольш поўна піяніст раскрыўся ў сольных праектах “Piano” (2004), “Komeda” (2011) і ў аўтарскім трыа з Ларсам Дэніэльсанам i Зохарам Фрэска. Альбом “Time” запісаны ў 2005 годзе атрымаў статус алмазнага дыска, а чарговыя альбомы трыа – “Between Us And The Light” (2006), “Live” (2007), “Polska” (2013) дасягнулі статуса падвойнага плацінавага дыска.

Лешак Можджэр з’яўляецца арганізатарам буйных джазавых фестываляў у Польшчы – “ENTER MUSIC FESTIVAL” і “ДЖАЗ НА ОДЭРЫ”.

У 2012 годзе ён першы з палякаў стаў старшынёй журы аднаго з найбольш прэстыжных джазавых форумаў у свеце – Міжнароднага конкурсу джазавых піяністаў “Montreux Jazz Piano Competition” у Швейцарыі, арганізаванага пад патранажам Куінсі Джонса (Quincy Jonesa).

Кiрыл КЕДУК

Піяніст Джон О’Конар кажа пра яго, як пра аднаго з самых цiкавых маладых пiяністаў сучаснасцi, а дырыжор Томас Зандерлінг лiчыць яго выбiтным выканаўцам з велiчэзным патэнцыялам для грандыёзнай мiжнароднай кар’еры.

Кiрыл КЕДУК рэгулярна выступае на самых знакамiтых канцэртных пляцоўках свету, сярод якix – Steinway Hall у Нью-Ёрку, Зальцбургскi Моцартэум, Вялiкая зала Маскоўскай кансерваторыi, Зала Каралевы Елiзаветы ў Антвэрпэне, Канцэртная зала Марыiнскага тэатра ў Пецярбургу, Зала Вэрдзi ў Мiлане, Bridgewater Hall у Манчэсцеры, Тэатр Гарыбальдзi ў Палерма, Маскоўскi мiжнародны Дом музыкi i Hamarikyu Asahi Hall у Токiа. Cупрацоўнiчае з вядучымі аркестрамі, сярод якіх Каралеўскі філарманічны аркестр Ліверпуля, Нацыянальны філарманічны аркестр Расіі, Філарманічны аркестр Ніцы, Сіцылійскі сімфанічны аркестр, Orchestra Internazionale d'Italia, Сімфанічны аркестр Кракаўскай філармоніі, Балтыйскі філарманічны аркестр, Нацыянальны сімфанічны аркестр Украіны, Аркестр тэатра Новая опера, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь і многія іншыя.

Кiрыл родам з Гродна, пачаў займацца музыкай у 6 год. Вучыўся ў Пятра Палечнага ў Музычным унiверсiтэце ў Варшаве, у Барыса Петрушанскага ў Мiжнароднай Фартэпiяннай Акадэмii Incontri col Maestro (г. Iмала, Iталiя), а таксама скончыў аспiрантуру ў класе Грэма Скотта ў Каралеўскiм Паўночным каледжы музыкi ў Манчэсцеры. Кiрыл з'яўляецца лаўрэатам шматлiкiх фартэпіянных мiжнародныx конкурсаў, у тым лiку конкурса iмя Уладзiмiра Горавiца ў Кiеве, конкурса iмя Артура Рубінштэйна ў Польшчы i конкурса iмя Джэймса Моттрама ў Манчэсцеры. У 2009 годзе пiянiст атрымаў I прэмiю, а таксама прыз сiмпатый гледачоў на мiжнародным конкурсе KlavierOlymp у Бад-Кiсiнгене (Германiя), стаўшы адзiным удзельнiкам у гiсторыi конкурсу з дзвюма прызамi адначасова. У красавiку 2013 года пiянiст запiсаў свой дэбютны альбом пад назвай “My Polish Diary” з сусвестна вядомым лэйблам Delos, якi ў сваю чаргу атрымаў высокую адзнаку сярод крытыкаў па ўсiм свеце.

Кiрыл Кедук – заснавальнiк i мастацкi кiраўнiк мiжнароднага музычнага фестывалю “TyzenHouse” у сваiм родным горадзе Гродна, дзе выступаюць сусветныя зоркi класiчнай музыкi.

Заказ квiткоў: +375152 542903

+375 29 5842904 (мтс)

+375 29 6742904 (vel)